Музей фінскай архітэктуры
Музей фінскай архітэктуры | |
---|---|
Заснаваны | 1956 |
Адкрыты | 1956 |
Месцазнаходжанне | Хельсінкі, Фінляндыя |
Адрас | Kasarmikatu 24, 00130 Helsinki[1], Korkeavuorenkatu 23[2] і Kasarmikatu 24[3] |
mfa.fi (фін.) mfa.fi/en/ (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей фінскай архітэктуры (фінск.: Suomen arkkitehtuurimuseo, шведск.: Finlands arkitekturmuseum) — музей у горадзе Хельсінкі (Фінляндыя).
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Музей быў заснаваны ў 1956 годзе і з'яўляецца другім найстарэйшым у свеце музеем архітэктуры. Музей фінскай архітэктуры быў створаны на базе фатаграфічнай калекцыі фінскай асацыяцыі архітэктараў (SAFA), якая была створана ў 1949 годзе.
Музей арганізуе выстаўкі ў Фінляндыі і за мяжой. Музей мае архіў і бібліятэку і падае тэхнічныя, навукова-даследчыя, выдавецкія і інфармацыйныя паслугі.
Будынак музея быў спраектаваны Магнусам Ш'ерфбекам ў стылі неарэнесансу, будаўніцтва было завершана ў 1899 годзе. Спачатку дом выкарыстоўваўся для размяшчэння навуковых арганізацый і ўстаноў універсітэта. Музей пераехаў у гэты будынак у 1981 годзе, да гэтага ён размяшчаўся ў будынку былога драўлянага павільёна ў Кайвапуйста.
Музей размяшчаецца на трох паверхах. На першым паверсе знаходзяцца касы, кнігарня і бібліятэка. На другім паверсе - часовыя выстаўкі, на трэцім - пастаянная экспазіцыя, архіў і адміністрацыя музея.
Музей увесь час арганізуе выстаўкі, прысвечаныя фінскай і замежнай архітэктуры. У любы момант часу ў музеі адначасова праходзяць дзве выстаўкі. На выстаўках прадстаўлены работы вядомых архітэктараў, работы пераможцаў архітэктурных конкурсаў і г. д.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей фінскай архітэктуры
- Афіцыйны сайт музея Архівавана 26 верасня 2008.
- ↑ http://www.museot.fi/museohaku/index.php?museo_id=21130 Праверана 30 студзеня 2020.
- ↑ Buildings Protected by Detailed Plans of the City of Helsinki Праверана 26 студзеня 2020.
- ↑ Helsingin rakennukset (rakennukset karttakohteina, Paikkatietoydin) // https://kartta.hel.fi/paikkatietohakemisto/pth/?id=278 Праверана 28 красавіка 2020.